ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ
Зямля з блакітнымі вачамі
Зямля з блакiтнымi вачамi - Краiна славы партызанскай,
Раздолле рэчак i лугоў! Краiна славы партызанскай,
Тут называюць Васiлькамi Ты - наша гордасць,
На Беларусi хлапчукоў, Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.
Звiняць крынiцы, як цымбалы, Твае сыны,
Сцяжынкi свецяць у лясах. Твае унукі,
Палі, узгоркi, перавалы - Мы любiм гул тваiх бароў.
Прасторны шлях, далёкi шлях! І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.
АЛЕСЬ БАДАК
Беларусачка
Tвap pyмянeнькi,
Бeлaя xycтaчкa.
Я ўжo вeдaю,
Я — бeлapycaчкa!
I xaчy Taк, як тaтa i мaмa,
Рoдны кpaй cвoй любiць
Я тaкcaмa.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Дарагая Беларусь
Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
Залацістыя прасторы,
Незлічона ясных зор,
Рэкі ціхія, азёры,
Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,
I я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
<font face="times new roman, times, serif">НІНА ГАЛІНОЎСКАЯ</font>
<font face="times new roman, times, serif">Зямля мая</font>
Зямля мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны ветлы дом.
Іду жытнёвай сцежкаю –
Мне звоняць жаўрукі,
Блакітнаю усмешкаю
Вітаюць васількі.
Ты працаю славутая,
Карміцелька зямля.
Цярплівая, пакутная,
Ты назаўжды мая.
<font face="times new roman, times, serif">НІЛ ГІЛЕВІЧ</font>
<font face="times new roman, times, serif">Я- Беларус</font>
Я - беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я - беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я - беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я - беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА
Беларусь мая сінявокая
Неба чыстае і глыбокае
I бярозавы ціхі гай —
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.
У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой,
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёй красой,
Майскай песняю салаўінаю
I вясёлкамі над ракой...
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.