Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 12:01, Обновлено 23 февраля 2024 в 12:32
25 просмотров

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Выхаванцы нашай дашкольнай установы таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Таксама для дзяцей было арганізавана чытанне твораў мастацкай літаратуры, слуханне песень на беларускай мове, прагляд відэароліка"Беларускаія краявіды". Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі. Са старэйшымі дашкольнікамі быў праведзены конкурс на лепшага чытача. У кутку для бацькоў былі аформлены тэматычныя папкі-перасоўкі.

https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad-timkovichi/library/IMG_20240221_154243.jpg

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.